Яго адзначылі 15 красавіка. Гэты дзень лічыцца ў Карэі галоўным дзяржаўным сьвятам — Днём Сонца.

«Каб умацаваць наш „вайсковы кулак“ і завяршыць задачу па будаўніцтве моцнай і квітнеючай сацыялістычнай краіны, нам трэба рабіць усё неабходнае для ўмацавання народных узброеных сіл. Давайце рухацца да канчатковай перамогі», — заклікаў Кім Чэн Ын.

Да юбілею Кім Ір Сэна быў прымеркаваны запуск ракеты «Ынха-3» («Шлях Продкаў»), якая павінна была даставіць на арбіту спадарожнік «Кванмэнсон-3» («Зыркая зорка»). Запуск прайшоў няўдала — ракета ляснулася ў моры на захад ад Паўднёвай Карэі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?