Акцёр Аляксандр Парахаўшчыкоў сканаў у лякарні ў ноч з суботы на нядзелю.

У пачатку сакавіка на фоне цукровага дыябету ў Аляксандра Парахаўшчыкова пачалася гангрэна, ён быў шпіталізаваны і перанёс ампутацыю часткі ступака. У бальніцы акцёр атрымаў запаленне лёгкіх, пасля чаго ён з сардэчным прыступам быў пераведзены ў кардыялагічнае аддзяленне. Пасля ў Парахаўшчыкова здарыўся інсульт.

Праз некалькі дзён жонка акцёра Ірына зрабіла сабе смерць у іх асабняку ў Стараканюшанным завулку. У перадсмяротнай запісцы яна патлумачыла свой крок тым, што не хоча і не можа жыць без каханага мужа.

Народнаму артысту Расіі Аляксандру Парахаўшчыкову было 72 гады. Ён здымаўся ў такіх фільмах, як "Гары, гары, мая зорка», «Свой сярод чужых, чужы сярод сваіх», «Зорка чароўнага шчасця», «Капітан Нэма», «Завяшчанне прафесара Доуэля», «Следства вядуць знаўцы. Мафія», «Варашылаўскі стралок» і многіх іншых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?