Дзяржаўтаінспекцыя Брэсцкай вобласці ў ноч з 14 на 15 красавіка зладзіла акцыю «Будзьце ў бяспецы». Супрацоўнікі ДАІ раздалі больш за 10 тыс. асвячоных флікераў. У шэрагу храмаў святары таксама нагадалі прыхаджанам аб важнасці захавання правілаў дарожнага руху і значэнні святлоадбівальных элементаў на адзенні, роварах і конным транспарце.

Акцыя арганізавана ў рамках сумеснага праекта Дзяржаўтаінспекцыі з праваслаўнымі прыходамі па прафілактыцы дарожна-транспартных здарэнняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?