У 2009 годзе J_морс даў акустычны канцэрт у Купалаўскім тэатры, пасля праграма выйшла на дыску і стала адным з самых папулярных беларускіх канцэртных альбомаў. Акустычны канцэрт для любога электрычнага гурту задача непростая. Магчыма, таму, пачуць «морсаў» у акустыцы выпадае рэдка.
Аднак 18 красавіка ў вялікай зале КЗ «Мінск» гурт выступіць са спецыяльнай акустычнай праграмай, а таксама з запрошанымі музыкамі. Па словах Уладзіміра Пугача, гасцей будзе болей, чым музыкаў асноўнага складу. «Гэта мусіць стварыць адмысловую вясновую палітру гуку», — кажа спявак.
Пачатак канцэрта, а 19.00. Цана квіткоў: 50–150 тысяч рублёў. Даведкі па т.:
0
0
0
0
0
0