У жніўні мінулага года ў вакаліста і заснавальніка трыа Bee Gees Робіна Гіба дактары дыягнаставалі рак. З часу выдалення пухліны музыка ішоў на папраўку, але цяпер дактары лічаць, што ў арганізме Гіба ёсць іншая пухліна, якая пачала актыўна развівацца на фоне пнеўманіі. Цяпер славуты музыкант знаходзіцца ў коме, і прагнозы дактароў зусім несуцяшальныя.
Разам з братамі Бары і Морысам, Робін Гіб заснаваў адзін з найпапулярнейшых
У 2003 годзе памёр Морыс Гіб, і браты распусцілі гурт, праўда, у 2009 годзе вырашылі ізноў аб’яднацца пад маркай Bee Gees.
У мінулы чацвер Робін Гіб не змог удзельнічаць у прэзентацыі свайго першага твора ў жанры акадэмічнай музыкі — рэквіема, прысвечанага стагоддзю катастрофы «Тытаніка».