Якім быў гэты дзень чвэрць стагоддзя таму?
«Спадзяюся, гэты час быў не надта сумным і нецікавым», — такое віншаванне даслаў асуджаны праваабаронца жонцы Наталлі Пінчук напярэдадні
Спадарыня Наталля ўзгадала, якім быў той дзень чвэрць стагоддзя таму — 17 красавіка 1987 года.
«Мы распісваліся ў ЗАГСе Першамайскага раёна. Я сюды адмыслова прыязджала. Бо Алесь вучыўся ў аспірантуры ў Мінску, а я — у Гомельскім універсітэце. Вялікага вяселля ў нас не было: прысутнічалі толькі мы з Алесем і нашыя сведкі.
Пасля ЗАГСа мы пайшлі ўскладаць кветкі да помніка Макісму Багдановічу.
А ўжо ўвечары адзначылі гэтую падзею ў кавярні «На ростанях».
Алесь Бяляцкі асуджаны на 4,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго абывінавацілі ва ўхіленні ад уплаты падаткаў у буйных памерах. Гэта грошы, якія ён збіраў на свае рахункі для дапамогі рэпрэсаваным.
Алесь Бяляцкі знаходзіцца ў калоніі ў Бабруйску. Яму можна напісаць ліст:
213807, Магілёўская вобл., г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1, Папраўчая калонія № 2, атрад № 14.
Каментары