Белстат апублікаваў справаздачу аб рознічным гандлі за
Цікавасць выклікаюць перавагі беларусаў па кожным з відаў тавараў — больш прадаецца айчыннага ці замежнага?
Што да харчавання, бо ў большасці катэгорый (мяса, сыры, масла, яйкі, гародніна, сокі, безалкагольныя напоі) доля беларускага тавару складае 80–99% рынку. Выключэнне — садавіна (13% продажаў), рыба (54%) і крупы (49%).
А вось у нехарчовых таварах перавага «свайго» не такая заўважная. Айчынныя верхняе адзенне і абутак займаюць 65–70% рынку, трыкатаж — 81%, а шкарпэткі — 91%.
Значнага поспеху дасягнулі айчынныя мыючыя сродкі. Год таму яны мелі 34% продажаў на рынку, а цяпер, дзякуючы поспеху «Мары», здабылі ўжо 52%.Патрохі расце і папулярнасць і айчынных касметычных тавараў (з 25% да 30%).
Звернемся і да тэхнікі. Беларусы ўсё яшчэ цэняць айчынныя халадзільнікі (79% рынку замест мінулагодніх 69%) і пральныя машыны (69% замест 39%).
Затое «Гарызонты» і «Віцязі» канчаткова прамянялі на «Самсунгі» і «Філіпсы». Год таму доля айчынных тэлевізараў складала 57%, а цяпер усяго 41%.