Рэальны памер прызначаных пенсій (пенсій, разлічаных з улікам змены індэкса спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у сакавіку 2012 года ў параўнанні з сакавіком 2011 года зменшыўся на 0,1%, у параўнанні з лютым 2012 года — на 1,5%. Такія звесткі публікуе Белстат.

Сярэдні памер прызначаных у сакавіку пенсій склаў 1 млн. 209,8 тыс. рублёў.
Гэта ў 2,1 разу перавышае бюджэт пражытачнага мінімуму для пенсіянераў. Сярэдні памер пенсій па ўзросце склаў 1 млн. 255,2 тыс. рублёў, па інваліднасці — 1 млн. 112 тыс. рублёў, з прычыны страты кармільца — 806,5 тыс. рублёў, сацыяльных пенсій — 654,2 тыс. рублёў.

У органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне ў сакавіку 2012 года на ўліку знаходзілася 2 млн. 485,3 тыс. пенсіянераў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?