Адной з прычын нізкага ўзроўню нараджальнасці ў Беларусі можна назваць высокі ўзровень адукацыі, кваліфікацыі і занятасці сучасных жанчын, заявіла 18 красавіка на прэс-канферэнцыі ў Мінску намеснік старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта Алена Кухарэвіч.

Яна адзначыла, што сярод насельніцтва, якое мае вышэйшы ўзровень адукацыі, 57% складаюць жанчыны, а сярод спецыялістаў вышэйшай кваліфікацыі іх 69%.

Нягледзячы на тое, што агульны каэфіцыент нараджальнасці ў краіне павялічыўся на адну дзясятую (у лідарах Брэсцкая вобласць, на апошнім месцы — Віцебская), гэтага ўсё роўна недастаткова для простага ўзнаўлення насельніцтва.

«Рост нараджальнасці абумоўлены вялікай колькасцю жанчын ў дзетародным узросце і колькасцю паўторных нараджэнняў. У 2011 годзе палова з усіх народжаных у Беларусі дзяцей сталі другімі або трэцімі ў сям’і. Сярод рэгіёнаў краіны па нараджэнні трэцяга і чацвёртага дзіцяці лідзіруе Брэсцкая вобласць, другое дзіця часцей за ўсё нараджаецца ў Мінску», — паведаміла Кухарэвіч.

Паводле яе слоў, за апошнія 11 гадоў у краіне значна паменшылася колькасць абортаў. «Калі ў 2000 годзе на тысячу жанчын ва ўзросце 15–49 гадоў прыпадала 46,2 выпадку, то цяпер — 13,2», — сказала Кухарэвіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?