Як паведаміла жонка палітвязня Алеся Бяляцкага Наталля Пінчук, Алесь атрымаў рашэнне суда Першамайскага раёна Мінска ад 29 сакавіка 2012 г. (суддзя Вольга Міхайлаўна Багам’я, пры ўдзеле прадстаўнікоў інспекцыі Міністэрства падаткаў і збораў таго самага раёна Собалевай, Тодрык і Карташовай) «аб спагнанні пені» ў суме 140 266 151 руб. і дзяржаўнага мыта 7 013 307 руб. У рашэнні ёсьць словы: «Ответчик на судебное заседание не явился».

Нагадаем, што паводле прысуду ад 24 лістапада 2011 г. Алесь Бяляцкі засуджаны на чатыры з паловай гады калоніі ўзмоцненага рэжыму, спагнанне кампенсацыі нібыта нанесенай «шкоды дзяржаве» сумай 721 454 017 руб. і дзяржаўнай пошліны 36 072 700 руб.
Грошы дзякуючы складкам амаль 800 чалавек былі цалкам сплачаныя да разгляду касацыйнай скаргі, аднак гэта не паўплывала на разгляд справы ў судзе вышэйшай інстанцыі.

Фармальна з'яўленне новых грашовых прэтэнзій да Алеся Бяляцкага — праз 4 месяцы пасля вынясення прысуду — тлумачыцца тым, што нібыта не сплачаныя пені за пратэрмінаваную сплату падаткаў. Аднак юрысты задаюць справядлівае пытанне, а чаму ж гэтыя пені не былі ўключаныя ў прысуд ад 24 лістапада.

Наталля Пінчук мяркуе, што гэта новая спроба ціску на Алеся. У інтэрв'ю Радыё Свабода яна заявіла: «Відавочна, справа Алеся не вырашана. Тое, што па прысудзе было сплачана, гэта, як бачым, не было канчатковым. Гэта новае рашэнне можа гаварыць аб тым, што могуць быць прынятыя новыя і новыя рашэнні, якія могуць ускладняць сітуацыю Алеся».

Жонка палітвязьня збіраецца аспрэчваць незаконнае, на яе думку, рашэнне ў судзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?