Былы кандыдат у прэзідэнты Мікола Статкевіч у лісце да бацькі падцвердзіў інфармацыю, якая раней з’явілася ў СМІ, але не была пацверджана ў Дэпартаменце па выкананні пакаранняў.

Нагадаем, што пару дзён таму праваабарончая ініцыятыва «Платформа» паведаміла на сваім сайце, што ў камеру да Мікалая Статкевіча з Наваполацкай калоніі быў пераведзены былы намеснік камандзіра в/ч 3214 па фізічнай падрыхтоўцы Васільеў. Васільеў яшчэ ў 2002 годзе быў асуджаны на тэрмін у 21 год. У гучным серыяле «Хросны бацька», які паказваў тэлеканал НТВ, менавіта Васільева называлі ўдзельнікам так званага «эскадрона смерці», які падазравалі ў датычнасці да знікнення апазіцыйных палітыкаў і журналіста Завадскага. Пра Васільева падрабязна расказаў былы службовец часці 3214 Дзмітрый Новічак.

Звесткі, што Васільеў меў дачыненне да «эскадрона смерці» з’яўляліся і раней.

Гледзячы па ўсім, інфармацыя, якую «Платформа» атрымала ад сваіх крыніц у магілёўскай турме дакладная.

У апошнім лісце да бацькі Мікола Статкевіч піша: «У мяне новы сусед — былы афіцэр спецназа. Нягледзячы на вялікі адседжаны тэрмін, чалавек спакойны і адэкватны».

У Дэпартаменце па выкананні пакаранняў інфармацыю пра тое, што да Статкевіча «падсялілі» Аляксандра Васільева, каментаваць адмаўляюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?