Здарэнні1616

На Гродзеншчыне адбылася VIP-аварыя

Былы сенатар Казімір Рахатка на джыпе пратараніў легкавік. Адзін чалавек загінуў, шэсць атрымалі траўмы.

Аварыя з удзелам Казіміра Рахаткі здарылася ў нядзелю 15 красавіка. Прыблізна а 17-й гадзіне на 184-м кіламетры дарогі Мінск—Гродна ўлабавую сутыкнуліся Toyota Land Cruiser і Opel Astra.

Паводле афіцыйнай інфармацыі ДАІ Гродзенскай вобласці 59-гадовы кіроўца «з невядомай пакуль прычыны выехаў на паласу сустрэчнага руху».

Магчыма, мяркуюць у міліцыі, кіроўцу ўседарожніка магло падвесці здароўе. Ён нядаўна выпісаўся з бальніцы і ў яго маглі ўзнікнуць праблемы з сэрцам.

Выезд «Таёты» на сустрэчку меў катастрафічныя наступствы для кіроўцы «Опеля» і яго пасажыраў. Адзін з іх, 53-гадовы цесць кіроўцы, памёр ад траўмаў у рэанімацыі; 32-гадовы кіроўца (паводле неправеранай інфармацыі — міліцыянт), яго жонка, 8-гадовая дачка, цешча і сястра жонкі атрымалі цяжкія траўмы.

Кіроўца «Таёты» атрымаў чэрапна-мазгавую траўму і шматлікія ўдары. Ягоныя дзеянні кваліфікуюцца як «парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека або прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання».

У выпадку калі будзе распачатая крымінальная справа і кіроўцу прызнаюць вінаватым, яму пагражае пакаранне да пяці гадоў зняволення.

У афіцыйных каментарах міліцыя не назвала імя кіроўцы «Таёты», а толькі ягоны ўзрост. Магчыма гэта і стала адной з прычынаў з’яўлення чутак вакол трагедыі.
Як толькі фота і відэа з месца трагедыі трапілі ў інтэрнэт, на форумах загаварылі, што кіроўцам Toyota Land Cruiser быў старшыня Лiдскага раённага сельскагаспадарчага ўнiтарнага прадпрыемства «Мажэйкава» Казiмiр Рахатка. Гэтыя звесткі падмацоўваліся інфармацыяй ад пацыентаў з лідскай бальніцы, куды ён нібыта трапіў.
Некаторыя сведкі аварыі і простыя ўдзельнікі форумаў таксама звярталі ўвагу на тое, што нумарны знак «Таёты» таямніча знік пасля прыезду на месца ДТЗ міліцыянтаў. Маўляў, такое здараецца ў выпадку з VIP-аварыямі.
Многія ўказвалі на добрыя адносіны Рахаткі з Лукашэнкам, які ў 2005-м годзе асабіста прыняў кіраўніка гаспадаркі, якая ў тым годзе перамагла на «Дажынках».

«Паступіў з траўмамі без пагрозы для жыцця»

У рэанімацыйным аддзяленні Лідскай цэнтральнай раённай бальніцы карэспандэнту «Нашай Нівы» пацвердзілі інфармацыю пра шпіталізацыю старшыні «Мажэйкава». Там расказалі, што Казімір Рахатка паступіў да іх пасля аварыі з траўмамі, якія не неслі пагрозы для жыцця. У рэанімацыі пацярпелы правёў 15 гадзін і пасля стабілізацыі стану быў пераведзены ў хірургічны аддзел.

У рэанімацыі падкрэслілі, што Рахатка паступіў да іх з траўмамі, атрыманымі ў выніку аварыі. На момант шпіталізацыі праблем з сэрцам у яго не выявілі.

* * *

У 2010 годзе «Мажэйкава» фігуравала ў іншай аўтамабільнай гісторыі. У ліку іншых 39 гаспадарак Гродзеншчыны яна трапіла ў поле зроку пракуратуры. У 2008-м ЛРСУП «Мажэйкава», якое на той момант мела каля 3 мільярдаў рублёў запазычанасцяў, набыла аўтамабілі «Пежо-Партнёр» 2008 г.в. коштам Br35,6 млн. і «Фольксваген» 2007 г.в. за Br31,8 млн (курс даляра тады быў 2100).

Рахатка Казімір Уладзіслававіч — нар. 15 верасня 1952 г. Дырэктар ЛРСУП «Мажэйкава». Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Беларусі, кандыдат эканамічных навук. Член пастаяннай камісіі савета рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы (2000—2004), член пастаяннай камісіі СР па эканоміцы, бюджэце і фінансах (2004—2008).

ЛРСУП «Мажэйкава» — адно з найбуйнейшых селькагаспадарчых прадпрыемстваў Гродзеншчыны. Акрамя раслінаводства і жывёлагадоўлі займаецца вытворчасцю лікёра-гарэлачнай прадукцыі, мае ў валоданні лясную паляўнічую гаспадарку.

Каментары16

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

БНТУ: Выкладчык, які ўцякаў ад міліцыі, памёр ад сардэчнага прыступу6

БНТУ: Выкладчык, які ўцякаў ад міліцыі, памёр ад сардэчнага прыступу

Усе навіны →
Усе навіны

Журналісты атрымалі доступ да сакрэтных планаў расійскіх ядзерных вайсковых баз3

Трамп прапанаваў Канадзе доступ да абароны пад «Залатым купалам». Пры адной умове5

Грошы для былога палітвязня Андрэя Чапюка сабралі менш чым за паўсутак

У Германіі адмяняюць нядаўна ўведзеную магчымасць «экспрэс-натуралізацыі»

«Муж быў супраць таго, каб Анжаліка сустракалася з дзецьмі з іншым мужчынам». Аўтар расследавання пра Мельнікаву падзяліўся некаторымі дэталямі6

Мерц паабяцаў дапамагчы Украіне з распрацоўкай уласнай дальнабойнай зброі1

«Вінны 500 рублёў». Беларус вырашыў захоўваць зберажэнні ў еўра, але трапіў у невідавочную пастку1

Фатограф-агент Мішчук расказаў сваю версію таго, што адбылося12

У Мінску здаецца пасутачна кватэра, у якой няма дзвярэй у прыбіральню. З канапы адкрываецца від і на тэлевізар, і на ўнітаз

больш чытаных навін
больш лайканых навін

БНТУ: Выкладчык, які ўцякаў ад міліцыі, памёр ад сардэчнага прыступу6

БНТУ: Выкладчык, які ўцякаў ад міліцыі, памёр ад сардэчнага прыступу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць