Беларускі баксёр Вазген Сафар'янц (вагавая катэгорыя да 60 кг) заваяваў пуцёўку на Алімпіяду ў Лондане. 18 красавіка ў 1/4 фіналу алімпійскага кваліфікацыйнага турніру ў Турцыі ён перамог бронзавага прызёра Чэмпіяната свету 2009 года грузіна Кабара Пхакадзэ (15:7). Прабіўшыся ў паўфінал, Сафар'янц аўтаматычна заваяваў пуцёўку на Гульні.

Таксама 18 красавіка на кваліфікацыйным турніры ў паўфінал прабіўся беларус Міхаіл Далгалевец (да 81 кг). Аднак у адрозненне ад Сафар'янца ён яшчэ не забяспечыў сабе месца ў Лондане. У гэтай вагавой катэгорыі алімпійскую ліцэнзію атрымаюць толькі трое лепшых спартсменаў.

Раней ліцэнзіі не змаглі заваяваць лідары беларускай зборнай Віктар Зуеў (звыш 91 кг) і Магамед Нурудзінаў (да 69 кг).

Акрамя Сафар'янца алімпійскую ліцэнзію мае Сяргей Карнееў (да 91 кг), які стаў бронзавым прызёрам Чэмпіяната свету 2011 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?