Андэрс Берынг Брэйвік заявіў на судзе ў Осла, што, на яго думку, працэс над ім можа мець толькі два вынікі — або апраўданне, або смяротнае пакаранне.

Брэйвік у сваім выступе сказаў, што лічыць доўгае турэмнае зняволенне вартым жалю пакараннем.

Зазначым, што ў Нарвегіі не прымяняецца смяротнае пакаранне.

Брэйвік таксама заявіў, што быў вельмі здзіўлены тым, што застаўся жывы ў дзень (22 ліпеня 2011, выспа Утоя), калі ён расстраляў 77 чалавек.

У ходзе трэцяга дня працэсу бок абвінавачвання падверг падсуднага перакрыжоўнаму допыту адносна яго сувязяў з экстрэмісцкімі арганізацыямі.

Яны спрабуюць абвергнуць яго сцвярджэнні аб існаванні падпольнай ультраправай арганізацыі ў Еўропе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?