Запрашаем родных і сяброў рэпрэсаваных, усіх людзей добрай волі, вернікаў праваслаўнай і каталіцкай канфесіі прыняць удзел у Саборнай малітве за Беларусь, аб міры, згодзе і паразуменні ў грамадстве, аб спыненні рэпрэсій, у абарону моладзі, якая адбудзецца: У Свята‑Петра‑Паўлаўскім саборы (Менск) 18 сакавіка ў 13.00.

Малебен аб памнажэнні любові ( на беларускай мове)

У Архікатэдральным касцёле імя Найсвяцейшай Панны Марыі

25 сакавіка ў 8.15.Святая Імша

Запрашаем прадстаўнікоў іншых канфесій далучыцца да супольнай малітвы ў гэты час у сваіх царквах, а жыхароў абласных цэнтраў прыняць удзел у набажэнствах у мясцовых храмах.

« Шмат можа ўзмоцненая малітва праведнага,»‑ кажа Св.Пісанне

( Іакава 5: 16) .У еднасці звернем думкі і сэрцы да Госпада, каб Усявышні атуліў нашу радзіму мірам і спакоем, накіраваў народ на шлях дабра і справядлівасці, а ўладу –да дбайнага, гуманнага і пабожнага клопату аб сваім народзе, прабудзіў сумленне і патрэбу ў выкананні Божыіх запаветаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0