Грамадства22

Лавышык і Кумейку аштрафавалі на 1,5 млн за «дробнае хуліганства»

У канцылярыі па адміністратыўных справах Маскоўскага раённага суда Мінска паведамілі, што сёння былі разгледжаныя адміністратыўныя справы Маргарыты Лавышык і Крысціны Кумейкі.

Абедзвюм прысудзілі штраф 15 базавых велічыняў (па 1,5 млн руб.) паводле артыкула 17.1 КоАП РБ (дробнае хуліганства).

Нагадаем, што 18 красавіка ў кватэру, дзе Маргарыта Лавышык — дзяўчына аднаго з каардынатараў кампаніі «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку» Вячаслава Дыянава — жыве разам са сваёй сяброўкай Крысцінай Кумейкай, уварваліся пяцёра невядомых. Маргарыту, якая размаўляла праз скайп з Дыянавым, схапілі і вывелі з кватэры.

Увесь дзень ніводнае сілавое ведамства не прызнавалася ў тым, што Маргарыта была затрымана.
Вядома, што яе камп’ютар старанна праверылі. Была вынята ўся перапіска асабістага характару.

Позна ўвечары дзяўчаты «знайшліся» ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў ГУУС Мінгарвыканкама па завулку Акрэсціна.

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Немагчыма выйграць вайну, не атакуючы захопніка». Трамп абвінаваціў Байдэна ў тым, што ён забараняў Украіне біць па Расіі12

«Немагчыма выйграць вайну, не атакуючы захопніка». Трамп абвінаваціў Байдэна ў тым, што ён забараняў Украіне біць па Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Падчас масіраванага ўдару па Украіне расійская ракета трапіла па амерыканскай кампаніі5

«Такога ў Мінску больш няма». За права купіць кватэру ў гэтым доме людзі заплацілі 7 тысяч рублёў6

У Германіі асуджаны неанацыст змяніў пол. Цяпер яго павінны адправіць у жаночую турму — немцы ў шоку14

Качанава: З задавальненнем пачытала Захара Прылепіна. А з любімага — Пушкін, Талстой і праваслаўная літаратура24

Беларускія блогеры-мільённікі, з якімі змагаецца Бондарава, далі канцэрт у акупаваным Крыме14

Дроны ўдарылі па расійскіх рэгіёнах: пажар на НПЗ у Навашахцінску і пашкоджанні энергасістэмы ў Варонежскай вобласці

Расія нанесла масіраваны ўдар па Украіне3

«Ён казаў, што золата з сабой не забярэш, лепей зрабіць нешта для іншых». Дачка бізнэсмена Каліна расказала, як разам з братам чакае яго з калоніі1

Ізраільская армія пачала аперацыю па акружэнні Газы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Немагчыма выйграць вайну, не атакуючы захопніка». Трамп абвінаваціў Байдэна ў тым, што ён забараняў Украіне біць па Расіі12

«Немагчыма выйграць вайну, не атакуючы захопніка». Трамп абвінаваціў Байдэна ў тым, што ён забараняў Украіне біць па Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць