Дударскі фэст-2012 — адзінаццаты па ліку міжнародны фестываль, які прысвечаны такому старадаўняму інструменту як дуда (валынка). У 2012 годзе дударскі рух Беларусі прыйшоў да смелых эксперыментаў у спалучэнні традыцыйных інструментаў і электроннай музыкі — праект «Пава», DJ Павел Бальцэвіч, новая праграма гурта LitvinTroll новая праграма гурта Кашлаты Вох і інш. Зноў на сцэне з’явяцца дзеці — гурт з Івянца «Рарог». Упершыню прыедзе дудар з Украіны — Віктар Лявіцкі. Традыцыйна будуць выступаць музыкі з Польшчы — упершыню на Беларусі гурт Tryzna. Упершыню на сцэне малады беларускі гурт «Тутэйшыя».

29 красавіка. 18.00. клуб Re:public.

Гала-канцэрт. Удзельнікі: TRYZNA (Польшча), СТАРЫ ОЛЬСА, LITVINTROLL, «Тутэйшыя», CORNU COPIA, DJ Павел Бальцэвіч & Зміцер Сасноўскі, Конкурс імправізацыі з DJ Павел Бальцэвіч, PAWA (фольк-мадэрн — праект гурта TESTAMENTUM TERRA), КАШЛАТЫ ВОХ. Танцавальная падтрымка: тэатры Дэ-Грыза, Яварына, Фламея, Гістрыён.

Кошт квіткоў: 45 000 — першыя 100, 55 000 — 65 000 папярэдне, танцпол, 75 000 — месца за столікам.

Кропкі продажу: пераход Я.Коласа, пераход ГУМ, клуб Re:Public, ГЦ Купалаўскі. 19 кропка. ГЦ Рыга, 18 кропка і інш.

Даведкі: (29) 649-08-88, 110-35-35, (17) 3271180

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?