Яна — каралева з каралеваў, і хутка вы — каманды прэм’ер-лігі — убачыце яе на сваім стадыёне,
папярэджвае брытанская The Sun.

23-гадоваятоп-мадэль з Беларусі Каця Зінгарэвіч (Кацярына Даманькова) — жонка новага ўладальніка футбольнага клуба «Рэдынг», расійскага бізнэсоўца Антона Зінгарэвіча. Футбалісты з Беркшыра атрымалі павышэнне напярэдадні (яны заваявалі пуцёўку ў прэм’ер-лігу, вяртаючыся туды пасля некалькігадовай адсутнасці).

Але фатаграфіі кажуць пра тое, што сапраўдная прыгажосць жыве па-за межамі поля. У 17 гадоў школьніца з Мінска Каця Даманькова заняла першае месца на нью-ёркскім конкурсе прыгажосці.

Цяпер яна працуе мадэллю ў самай папулярнай кампаніі па продажы жаночага бялізны Victoria’s Secret.
Супермадэль з Беларусі пастараецца, каб знаходжанне «Рэдынга» ў прэм’ер-лізе было яркім і доўгім — для гэтага ў яе ўсё ёсць.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?