Невядомыя аматары серыяла South Park стварылі серыю пра расійскі кінематограф і Мікіту Міхалкова.

У інтэрнэце гуляе чарговае віруснае відэа — выкананае пад серыю звышпапулярнага мультсерыяла South Park, у якой Мікіта Міхалкоў праводзіць для галоўных герояў экскурс у расійскае кіно 90-х. У найлепшых традыцыях «Парка» тут вам і сатыра, і з’едлівыя каментары галоўных герояў, і абсцэнная лексіка, і ўсё астатняе.

У інтэрнэце не згасаюць спрэчкі — а можа і праўда, амерыканцы вырашылі прайсціся па расійскім кіно і асабіста па асобе Міхалкова? Аднак, відэа — відавочная падробка, хоць і зроблена яна на ўзроўні.

За чатыры з паловай хвіліны можна напраўду убачыць працэс развіцця расійскага кіно — ад «безграшовых» 90-х да супрацоўніцтва з Галівудам у апошнія гады. Вядзе экскурсію Міхалкоў, які просіць называць сябе Бесагонам.

Асоба Міхалкова ўвесь час выклікае хвалі абурэння сярод расійскіх кінааматараў — пачынаючы ад прапановы браць за кожны пусты DVD-дыск падатак на карысць расійскага кіно да з’яўлення блога «Бесагон TV» — відэа-версіі ЖЖ, у якой Мікіта Сяргеевіч выказваўся на ўсялякія актуальныя тэмы. Болей за ўсё ўразіла гледачоў назва блога, але рэжысёр патлумачыў, што Мікіта Бесагон — ягоны нябёсны ахоўнік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?