«Нэшвіл», абыграўшы ў пятым матчы «Дэтройт» (2:1), выйшаў у ½ фіналу Заходняй канферэнцыі Нацыянальнай хакейнай лігі (чвэрцьфінал Кубка Стэнлі).

«Драпежнікі» аддалі суперніку ўсяго толькі адну гульню. На шляху да паўфіналу канферэнцыі клуб, за які выступаюць беларускія форварды Андрэй і Сяргей Касціцыны, выйграў у першым матчы (3:2), у другім саступіў (2:3), аднак у трох наступных перамога нязменна была на баку «Нэшвіла» (3:2, 3:1, 2:1).

Такім чынам, прыезд у зборную Беларусі братоў Касціцыных, для ўдзелу ў чэмпіянаце свету па хакеі (4–20 траўня) пакуль адкладаецца як мінімум яшчэ на адзін раўнд плэй-оф Кубка Стэнлі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?