Прайшлі матчы 6-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе.

У Мінску БАТЭ выйграў у «Дынама» 2:0 (двойчы вызначыўся Дзмітрый Бага).

Прессбол паведамляе, што генеральны дырэктар мінскага "Дынама" Валерый Стральцоў часова адхілены ад займанай пасады з фармулёўкай "няякасная міжсезонная селекцыя". Канчаткова пытанне павінна вырашыцца 2 мая на пасяджэнні назіральнай рады.

Сенсацыя грымнула ў Салігорску, дзе лідар чэмпіянату «Шахцёр» саступіў аўтсайдару «Брэсту» 0:1.

Іншыя вынікі: «Тарпеда-БелАЗ» — «Белшына» — 0:1, «Гомель» — «Славія» — 3:0. У пятніцу «Нафтан» прайграў «Мінску» 1:3.

Пасля 6 тураў: Шахцёр, БАТЭ — 12, Гомель, Дынама Мінск — па 11, Мінск — 10, Белшына — 7, Нёман — 5, Нафтан, Тарпеда, Брэст, Славія — 4.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0