Я з задавальненнем займаюся фізічнай працай. Той, хто не баіцца ніякай працы, будзе здаровы і доўга жыць», — заявіў Аляксандр Лукашэнка журналістам 21 красавіка падчас рэспубліканскага суботніка.

«І я раю ўсім людзям па магчымасці займацца не толькі спортам, але і цяжкай фізічнай працай», — цытуе яго дзяржаўнае інфармагенцтва БелТА.

Паводле слоў Лукашэнкі, яму з дзяцінства даводзілася шмат працаваць, «выбару не было, і гэта прывычка перарасла ў неабходнасць».

«Фізічная праца карысная. Як ні кажы, усё ж мы працуем разумова, праца сядзячая, таму трэба варушыцца», — сказаў ён.

Лукашэнка паведаміў, што, калі прымалася рашэнне пра чатыры выхадныя дні запар, ён распарадзіўся, каб урад прызначыў на 21 красавіка суботнік. «Не заўсёды ў задавальненне гэта праца, асабліва для тых, хто працуе штодня, кладучы цэглу. Для гэтых людзей праца хутчэй звычка», — сказаў ён.

Кажучы пра суботнік на будпляцоўцы мінскага аквапарку, дзе працаваў і сам Лукашэнка ён заявіў: «Не асабліва мы тут разгарнуліся. Так, трошкі размяліся сёння».

«Добра, што і праекціроўшчыкі прыехалі і ўбачылі, як яны праектуюць, колькі тут празмернасцяў, якіх трэба было пазбегнуць», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?