Вечарам у суботу ў велізарным клубе Stadium live ў Маскве прайшоў вялікі канцэрт беларускага гурта «Ляпіс Трубяцкой». На канцэрт прыйшло каля 6 тысяч чалавек.

Падчас выканання апошняй песні праграмы — «Буравеснік» — з балконаў клуба на танцпляцоўку паляцелі сотні ўлётак з заклікам выйсці 7 мая на акцыю «Белы горад за сумленную ўладу». Актывісты заклікаюць у дзень інаўгурацыі Уладзіміра Пуціна выйсці на маскоўскія бульвары з белымі стужкамі, каб «сказаць ўладам, што гэта наша краіна і ім прыйдзецца нам прадстаўляць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?