У некралогу, падпісаным Кансерватыўна-хрысціянскай партыяй БНФ, гаворыцца: «Пасля цяжкой і працяглай хваробы памерла Ганна Яўхімаўна Пазняк. Усяго некалькі дзён яна не дажыла да свайго 90-годдзя. Доўгае жыццё Ганны Яўхімаўны было часткай жыцця нашага народу, з якім яна прайшла праз дзесяцігоддзі народнай драмы ХХ і ХХІ стагоддзяў. Да апошняга дня зямнога існавання яна захавала вернасць роднай мове, любоў да беларускай зямлі і нашай культуры.

У людзей яе пакалення было мала радасцяў, так склаўся наш народны лёс. Таму Ганна Яўхімаўна, як і многія іншыя беларускія жанчыны яе пакалення, высока цаніла і рупліва зберагала тое светлае і святое, што з’яўляецца каштоўнасцямі нашага народу. Вайна забрала ў яе мужа і брата, якія загінулі ў змаганні з фашыстоўскімі варварамі. Нацярпелася яна і за часы маскоўскай акупацыі Беларусі. Са спадзяваннем яна сустрэла аднаўленне Незалежнасці Беларусі ў 1991 годзе, з верай у лепшую беларускую долю.

У змаганні за канчатковае вызваленне нашай Радзімы нам будзе не хапаць мудрых мацерак, такіх, якой была Ганна Яўхімаўна. Божа, прымі яе ў сваім Валадарстве.

Выказваем нашыя шчырыя спачуванні Зянону Станіслававічу Пазняку, сям’і і блізкім Ганны Яўхімаўны.

Грамадзянская паніхіда і развітанне з нябожчыцай адбудуцца 23 красавіка з 9.00 да 11.00 у Зале рытуалаў па адрасе: Мінск, вул. Альшэўскага, 12 (ст. метро „Маладзёжная“)».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?