22 красавіка ў Слоніме мясцовыя футбольныя сышліся сценка на сценку з фанатамі з Гродна, паведамляе «Газета Слонімская».

Баталія, у якой удзельнічалі з абодвух бакоў каля 60 чалавек, доўжылася, як адзначаюць сведкі, не больш за 10 хвілін. На месцы пабоішча застаўся ляжаць акрываўлены юнак, якога потым падабрала карэта хуткай дапамогі.

Вось што пра гэта распавядаюць сведкі. Мясцовая жыхарка гадоў шасцідзесяці кажа, што яна чакала на прыпынку «Плошча Леніна» маршрутны аўтобус, калі да месца падышла група актыўных маладых людзей, чалавек трыццаць. Яны нешта крычалі і ўскідваў рукі ўверх. Усіх, хто быў на прыпынку, прагналі. Жанчыну выштурхалі са словамі: «Ідзі, бабуля, цяпер тут будзе горача».

Па словах іншага сведкі, мужчыны, з боку цэнтра горада да прыпынку падышла яшчэ адзін агрэсіўна настроены натоўп. У некаторых з хлопцаў на твары былі нацягнутыя маскі. І затым, па словах мужчыны, проста на праезнай частцы плошчы Леніна пачалася бойка. Таго, хто падаў, мясілі нагамі.

Неўзабаве з'явіліся першыя нарады міліцыі. Убачыўшы іх, удзельнікі бойкі разбегліся ў розныя бакі, акрамя аднаго скрываўленага хлопца, які застаўся ляжаць на асфальце.

Такім вось чынам фанаты адзначылі пачатак чарговага футбольнага сезона. У той дзень у Слоніме адбыўся матч паміж камандамі слонімскага «Камунальніка» і гродзенскага «Белкарда». Перамаглі слонімскія футбалісты з лікам 2:1.

Пасля заканчэння матчу мясцовыя міліцыянты ўзялі групу слонімскіх фанатаў пад канвой і на выхадзе са стадыёна кожнага з іх звяралі з выявай удзельнікаў бойкі на маніторы камп’ютара. Як высветлілася, многія сведкі рукапашнай сутычкі здымалі тое, што адбываецца на тэлефоны і адзін з аператараў свой відэаролік перадаў міліцыі. У выніку для высвятлення абставінаў былі затрыманыя некалькі дзясяткаў маладых людзей.

Нагадаем, што 21 красавіка ў Кобрыне таксама адбылася масавая бойка заўятараў. У пабоішчы на гульні 1-й лігі паміж футбольнымі клубамі «Бяроза — 2010» і «Гарадзея» ўдзельнічалі каля паўсотні чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?