«Супрацоўнікі невядомых ведамстваў (прадстаўляцца і тлумачыць, што адбываецца яны адмовіліся, у форме быў толькі адзін) спачатку не давалі дзяўчыне завесьці сабаку дамоў, відаць чакалі загадаў, пазьней падняліся разам з актывісткай у яе кватэру і правялі там ператрус. Нічога не знайшоўшы, пачалі задаваць пытаньні пра дзейнасьць маладафронтаўкі і пра яе пляны на 26 красавіка», — паведамляе прэсавая служба МФ.

«Гэта звычайная практыка праваахоўных органаў — наведваць кватэры актывістаў перад буйнымі акцыямі. Ведаючы, што ў кватэру проста так іх ніхто ня пусьціць, яны чакалі мяне пад пад’ездам, дзе ў мяне мала шанцаў супраць пяці міліцыянтаў. Вядома, што 26 красавіка адбудзецца «Чарнобыльскі шлях», вось яны й затурбаваліся (...) Звыклая справа — нягледзячы на тое, што акцыя дазволеная, яны прымаюць меры, каб запалохаць людзей», — заявіла Кася Галіцкая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?