Міністэрства па справах навакольнага асяроддзя Егіпта папярэдзіла аб небяспецы з'яўлення недалёка ад узбярэжжа вядомага горада-курорта Шарм-эш-Шэйх агрэсіўных акул-мака, або шэра-блакітных селядцовых акул.

Як адзначаецца ў паведамленні міністэрства, адна з такіх акул, што паядала мёртвую рыбу, была заўважаная нядаўна на плыткаводдзе ля пляжу Наама-Бэй, яе даўжыня складала прыкладна 2,5 метра.

З'яўленне ў гэтым раёне акулы, якая звычайна водзіцца на глыбіні не менш за 150 метраў, з'яўляецца незвычайным і патэнцыйна небяспечным.

У снежні 2010 года ў раёне Шарм-эш-Шэйха было зафіксавана пяць нападаў акул на турыстаў. У выніку сур'ёзна пацярпелі тры расійскія турысты і адзін грамадзянін Украіны. У выніку яшчэ аднаго нападу акулы ў бухце Наама-Бэй загінула 70-гадовая турыстка з Нямеччыны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?