Колькасць дзяцей, якія пакутуюць на псіхічныя захворванні, у Расіі за апошнія 11 гадоў узрасла больш чым на 60%, паведаміла начальнік аддзела па забеспячэнні дзейнасці ўпаўнаважанага пры прэзідэнце Расіі па правах дзіцяці Вольга Прыстанская.

Агулам, колькасць дзяцей з інваліднасцю ва ўзросце да 18 гадоў у 2010 годзе ў параўнанні з 2009 годам вырасла на 1,6% і дасягнула больш за 550 тысяч чалавек.

Рост псіхічных хваробаў у дзяцей медыкі звязваюць найперш са злоўжываннем алкаголем і тытунём. Яно звязанае з ладам жыцця, культурнымі звычкамі. Але найперш — з надзвычайнай даступнасцю. Цэны на алкаголь і тытунь не толькі ў Расіі — ва ўсіх постсавецкіх краінах — гранічна нізкія, што звязана з папулізмам уладаў. Доўгатэрміновая сацыяльная і эканамічная шкода ад гэтага — гіганцкая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?