Гімжаўскас, Эдмундас. Беларускі фактар пры фармаванні літоўскай дзяржавы. — Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства; Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2012. — 216 с.
З прадмовы аўтара да кнігі:
Спрадвеку літоўцы і беларусы жылі ў непасрэдным суседстве, побач адны з другімі. Агульнапрызнана, што гэтае суседства вызначалася выключнай бесканфліктнасцю і талерантнасцю, таму з гістарычнага пункту гледжання з’яўляецца ўнікальным і своеасаблівым, у першую чаргу таму, што размова тут ідзе пра сужыццё не толькі ў этнічным ды культурным плане, але найперш на дзяржаўным узроўні. Вялікае Княства Літоўскае, як агульная шматвяковая дзяржава літоўцаў і беларусаў — гэта ўнікальны і выключны выпадак у сусветнай гісторыі.
Са зместам кнігі можна азнаёміцца ТУТ.