Пасол Чэхіі Ў Беларусі Іржы Карас плануе вярнуцца ў Мінск у пятніцу. «Вельмі буду рады вярнуцца ў Мінск», сказаў спадар Карас.

«Я вярнуся неўзабаве, у пятніцу, і я вельмі рады, што магу вярнуцца ў Беларусь. Там ужо частка майго жыцця, маёй душы. Я люблю Беларусь, паверце мне!»

Сёння пасол Карас паспеў яшчэ адкрыць выставу беларускага мастацтва ў чэшскім парламенце.

Выстава сучаснага беларускага жывапісу і скульптуры «Душа Беларусі» праходзіць пад патранажам старшыні чэшскага парламента Міраславы Немцавай і чэшскага кардынала Дамініка Дукі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?