Улады дазволілі яго ў поўным аб’ёме. Збор удзельнікаў каля Акадэміі навук а 18-й, пачатак шэсця а 18.30.
Сёлета ў аргкамітэт «Чарнобыльскага шляха» ўвайшлі прадстаўнікі розных палітычных сілаў — БНФ, «Малады фронт», БХД, зялёныя. Узначаліў аргкамітэт прафесар фізікі Юры Хадыка.Акцыя традыцыйна пройдзе 26 красавіка — у дзень угодак катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Паколькі гэта
Галоўнай тэмай «Чарнобыльскага шляха» сёлета стане патрабаванне адмены будаўніцтва Астравецкай АЭС. Але будуць уздымацца і іншыя актуальныя пытанні. Напрыклад, палітвязняў.Мінгарвыканкам перашкод арганізатарам чыніць не стаў, як і з Днём Волі, усе пункты заяўнікаў былі задаволеныя.
Праўда, перад акцыяй прайшлі затрыманні маладафронтаўцаў. На 10 сутак асуджаная Наста Шулейка, на Акрэсціна Павел Сяргей. У Касі Галіцкай дома прайшоў ператрус. Відаць, зачапілі маладафронтаўскія дэматыватары на Дзень Волі.
Калі верыць прагнозу надвор’я, то ў гэты дзень у Мінску чакаецца да +19, пад вечар крыху пахаладае: да +16.«Чарнобыльскі шлях» праводзіцца штогод ад 1988.
«НН» будзе весці традыцыйныанлайн-рэпартаж і фатаздымкамі і відэа.
Каментары