Ёсць шэраг прыкладаў і ў аўтарскім, і ў жанравым кіно, калі сцэнар пішацца пад пэўнага акцёра. Прычыны розныя. Напрыклад, сімпатыя рэжысёра да канкрэтнай зоркі, іх доўгі сумеснае супрацоўніцтва (можна ўспомніць тандэм Ціма Бёртана і Джоні Дэпа). Ці бязмерныя здольнасці артыста, які
Калі Джым Керы безумоўна асацыюецца з камедыямі, дык Джэйсан Стэйтам — сучасны кінагерой баевіка.Яго імя ў цітрах, мабыць, дазваляе ў агульных рысах вызначыць стылістыку фільма, контуры сюжэту.
У карціне «Абаронца» акцёр Стэйтам іграе ролю былога крутога паліцэйскага, які ратуе дзяўчынку ад мафіі. Дзяўчо ведае код ад сейфа, у якім захоўваюцца вялікія грошы.Натуральна, бандыты ад яе не адстануць, а герой Стэйтама, як правільны кап, таксама, натуральна, паспрабуе не даць дзяўчыну ў крыўду. Бойкі, пагоні, перастрэлкі — у камплекце.
Калі акцёр знайшоў сваё амплуа ў кіно, наўрад ці варта нешта мяняць. У адным з інтэрв’юНяма сумневаў, што фільм «Абаронца» будзе паспяховы (у касавым плане). Джэйсан Стэйтам паступова робіцца фігурай такой жа культавай, як у свой час імі былі Сталоне або Шварцэнэгер.
Стэйтам распавёў, што любіць самастойна рабіць усе трукі і атрымлівае ад гэтага немалое задавальненне.Магчыма, у тым ліку і ў гэтым заключаецца шарм быццам бы аднастайных, але кожны раз прыцягальных работ з удзелам брытанскага акцёра.