У сераду ў вырашальным сёмым матчы фіналу хакейнага Кубка Гагарына маскоўскае «Дынама» выйграла ў Омску ў «Авангарда» 1:0 (0:0, 0:0, 1:0).

Лік у серыі стаў 4:3 на карысць Масквы — такім чынам «Дынама» (галоўны трэнер — Алег Знарок) заваявала Кубак Гагарына.

Нагадаем, што ў чвэрцьфінале Заходняй канферэнцыі масквічы выбілі мінскае «Дынама», выйграўшы серыю 4:0 (першы матч 2:1-авертайм, 2-гі матч — 2:0, 3-ці матч — 4:2, 4-ы матч — 3:1).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?