Урад Расійскай Федэрацыі мае намер ўвесці утылізацыйны збор, які зробіць нявыгодным увоз карыстаных аўтамабіляў у Мытны саюз.

«Гэта будзе такі памер утылізацыйнага збору, які не дазволіць ужываным аўтамабілям зноў у вялікай колькасці паступаць на адзіную мытную тэрыторыю», —
заявіў першы віцэ-прэм’ер РФ Ігар Шувалаў. Ініцыятыву, як заяўляецца, падтрымліваюць і іншыя краіны Мытнага саюза — Беларусь і Казахстан.
Папраўкі ў заканадаўства ўжо гатовыя, дзейнічаць яны пачнуць да таго, як расейцы ратыфікуюць пратакол аб уступленні ў Сусветную гандлёвую арганізацыю.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?