Сёлета пасля ўступлення ў сілу ўказу №197 ад 19 красавіка пашпарты беларускім грамадзянам будуць выдавацца на 10 гадоў. Аб гэтым сёння паведаміў журналістам начальнік аддзела па пашпартнай працы і выезду за мяжу дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі Дзмітрый Леўчанка, паведамляе БелТА.

Раней пашпарты выдаваліся ў 16 гадоў і іх трэба было мяняць у 25 гадоў і 45 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0