Новы альбом гурта "Ляпіс Трубяцкой", "Рабкор" пабачыць свет яшчэ на шэсць дзён раней, чым было абвешчана першапачаткова. Ужо 1 мая ён будзе выкладзены для праслухоўвання на сэрвісе "Яндекс.Музыка".

"Ад 1 да 5 мая ў "Яндэкса" будзе эксклюзіў на стрымінг, -- падзяліўся інфармацыяй прэс-аташэ "Ляпіса Трубяцкога" Аляксандр Бергер. -- А 6 мая" Рабкор "будзе на такой жа эксклюзіўнай аснове выкладзены для запампоўкі на сайце ThankYou.ru".

"Першамай -- гэта выдатная дата для новага рэлізу "Ляпісаў", -- лічыць прадзюсар гурта Яўген Калмыкоў. -- Салідарнасць працоўных для нас -- не пусты гук і не прапагандысцкі штамп. І

мы вельмі спадзяемся, што наша новая пласцінка падтрымае тых, хто змагаецца за праўду і справядлівасць, дзе б яны ні знаходзіліся".

Па словах лідара гурта "Ляпіс Трубяцкой" Сяргея Міхалка, новы альбом атрымаўся вельмі «лютым і жорсткім". У яго ўвайшлі 12 трэкаў, у тым ліку -- 4 беларускамоўныя.

Вокладку для "Рабкора" зрабіў знакаміты мінскі мастак-канцэптуаліст Уладзімір Цэслер,
а арыгінальны прома-ролік да альбома з непасрэдным удзелам музыкаў гурта зняў Зміцер Акладнікаў, пастаянны віджэй "Ляпісаў".

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?