220 гадоў таму быў створаны славуты рэвалюцыйны гімн.
Вайсковы інжынер Ружэ дэ Ліль напісаў будучы гімн Францыі за адзін вечар – 25 красавіка 1792 года. Спачатку песня звалася “Вайсковы марш Рэйнскага войска”.
30 ліпеня ў Парыж увайшоў Марсельскі дабраахвотніцкі батальён, які хорам спяваў гэтую песню -- так і з’явілася яе другая, куды больш вядомая назва.24 лістапада 1793 года “Марсельеза” стала афіцыйным гімнам Францыі.
У ХІХ стагоддзі, калі хваля рэвалюцый кацілася па Еўропе,
амаль у кожнай краіне з’явілася свая версія песні, у перакладзе.Ружэ дэ Ліль працягваў пісаць песні да самай смерці ў 1836 годзе. У зборніку “Французскія песні”, які выйшаў у 1825 годзе, можна ўбачыць болей за 50 песняў на музыку дэ Ліля.
У гісторыі “Марсельезы” было шмат цікавых момантаў – ад абвяшчэння яе гімнам, да забароны ў часы Другой сусветнай вайны.
Французы крытыкавалі яе за празмерную жорсткасць, але любыя спробы змяніць гімн не далі вынікаў.У 1970-я арыгінал тэкста выкупіў французскі шансанье Серж Гэнзбур, вядомы сваёй эпатажнасцю, і перарабіў нацыянальны гімн, стварыўшы ягоную рэгей-версію, якая абурыла французскае грамадства, але на канцэртах яе ўсё адно спявалі хорам.
У Беларусі свае "Марсельезы" было ажно дзве: першая звалася "Ад веку мы спалі", і яе тэкст напісаў паэт Аляксандр Мікульчык, які друкаваўся ў "Нашай Ніве". Пэўны час песня лічылася народнай:
Адвеку мы спалі і нас разбудзілі,
Пазналі, што трэба рабіць,
Што трэба свабоды, зямлі чалавеку,
Што трэ’ лепшай долі здабыць
Бо што ж то за марная доля такая
Для іншых карысці працуй
Па нашых абшарах чужынец гуляе
А ты ў родным краі гаруй.
А
другой "Марсельезай" стаў верш Максіма Багдановіча "Пагоня",які з канца 1980-х часцяком спяваюць на мелодыю французскага гімна.
-
У лідара гурта a-ha Мортэна Харкета дыягнаставалі хваробу Паркінсана
-
Ганна Бонд крытыкуе, дэпутатка Мірончык-Іванова спявае пра «крошку»: у Мінску з аншлагам прайшоў канцэрт «Руки вверх»
-
Каб зняць прапагандысцкі кліп, прыдворны кампазітар Алейнік выцягнуў літаральна з-пад кропельніцы 86-гадовую бабулю
Каментары