Напярэдадні свайго 80-годдзя Цэнтральны Батанічны сад (ЦБС) НАН Беларусі пачынае 29 красавіка новы сезон лекцыямі «Добраўпарадкаванне сада і дачы», паведаміў дырэктар ЦБС Уладзімір Ціток на прэс-канферэнцыі ў Мінску 26 красавіка.

Паводле яго слоў, на лекцыі зможа трапіць кожны, хто аплаціў уваходны білет, кошт якога складае 20 тысяч рублёў.

Лекцыі будуць прысвечаныя вырошчванню кветак, дэкаратыўнай стрыжцы дрэў і кустоў, а таксама ландшафтнаму дызайну. У гэты дзень адбудзецца выстава-продаж папулярных відаў архідэй, а таксама кансультацыі па догляду за імі.

Падарункам ад батанічнага сада стануць экскурсіі па ландшафтнай зоне сада ў суправаджэнні экскурсавода. Экскурсійныя групы будуць фарміравацца каля кас цэнтральнага ўваходу ў 11.30 і 15.00.

У маі ў садзе адбудзецца свята бэзу, у чэрвені — ружы.
На працягу сезона, сказаў Ціток, будзе абноўлена экспазіцыя ў аранжарэі трапічных раслін, дзе прадстаўлена больш за 600 відаў трапічных і субтрапічных раслін, у іх ліку розныя віды архідэй, эўкаліпт, бамбук, інжыр, лаўр, кактусы апунцыя і агава.

Як адзначыў Ціток, у 2011 годзе батанічны сад наведалі больш за 300 тысяч чалавек, што прыкладна на 30 тысяч больш, чым у 2010-м.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?