Адзін з першых і найбольш красамоўных выпадкаў быў зафіксаваны фатографамі ў лютым мінулага года, калі Лукашэнка наведаў вайсковую інжынерную брыгаду ў Соснах. Правая рука характэрным жэстам схаваная ў паліто паміж гузікамі. Абапал Мальцаў і Жадобін у вайсковай форме. Асацыяцыя са Сталінам просіцца сама сабой.

Потым засунутая ў паліто ці куртку рука Лукашэнкі стала трапляць у кадр усё часцей.

У свежых рэпартажах дзяржаўных тэлеканалаў пра паездку па Магілёўшчыне «сталінскі жэст» амаль не выходзіць з кадра. Гэта стала часткай іміджу «бацькі народа».

Дарэчы, Сталін рабіў той жэст вымушана: у яго з маленства была паранена рука. А вось такі самы жэст у Напалеона звязваюць з хваробай страўніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?