Пра гэта гаворыцца ў паведамленні дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі.

За сакавік—красавік 2012 года дзяржаўнымі інспектарамі па каранціне раслін Брэсцкай, Мінскай і Магілёўскай абласцей выяўлены тры выпадкі паступлення ў Беларусь таматаў з Іспаніі, заражаных каранцінным аб'ектам — таматнай мініруючай моллю.

Дэпартамент ветэрынарнага і харчовага нагляду папярэджвае імпарцёраў раслінаводчай прадукцыі, што, паводле дзейнага заканадаўства, агароднінная прадукцыя, заражаная каранцінным аб'ектам (у гэтым выпадку таматнай моллю), забаронена да ўвозу на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь.

Таматная мініруючая моль адносіцца да сямейства выемчатакрылай молі (Lep.: Gelechiidae) і з'яўляецца шкоднікам таматаў і іншых паслёнавых у большасці краін Паўднёвай Амерыкі. З 2006 года выяўлена ў Еўропе (Іспанія) і цяпер выяўлена ў Францыі, Італіі, Грэцыі, Партугаліі, Турцыі, Нідэрландах, Даніі, а таксама Егіпце, Марока і шэрагу іншых краін. Вусені наносяць значны ўрон не толькі непасрэдна пашкоджваючы лісце, сцёблы і плады таматаў, але і ствараючы спрыяльныя ўмовы для развіцця на іх патагенных арганізмаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?