Днямі быў сведкам такой падзеі. Ехаў я ў цягніку Мінск-Кіеў. У суседняй плацкарце сядзелі сімпатычныя, крыху гламурныя дзяўчаты-модніцы, якія, як я зразумеў, ехалі ў Кіеў «патусіць» пару дзён. Яны ўвесь час гаманілі на самыя розныя тэмы (ад моды, да анімэ), елі сушы, частаваліся белым віном, выходзілі паліць у тамбур доўгія цыгарэткі... І раптам адна з іх запытала: "А ва Украіне ж шмат людзей па-ўкраінску размаўляе?" На што адна з сябровак адказала: "Ну так, у іх жа нават у школе ўсё на ўкраінскай мове". "Вось бы ў нас так..." -- памарыла дзяўчына.

Пачуў я гэта, і ў душы з'явілася надзея.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?