27 красавіка ў Жлобінскі РАУС паступіла заява ад жыхара райцэнтра 1988 года нараджэння, рабочага прадпрыемства "Жлобінаўтатранс". Малады чалавек паведаміў, што з 22.00 25 красавіка да 19.00 26 красавіка двое жыхароў Жлобіна пасля сумеснага распіцця спіртных напояў збілі яго, пагражаючы нажніцамі і прыпальваючы цела прасам, завалодалі банкаўскай карткай з пін-кодам. З карткі пасля было выкрадзена 500 тысяч рублёў.
Падазраваныя затрыманыя, распачата крымінальная справа.