29 красавіка ў Мінск прыбыла дэлегацыя манахаў з афонскага манастыра Сіманапетра, якія прывезлі ў Беларусь хрысціянскія святыні. Гэта часціцы мошчаў святой роўнаапостальнай Марыі Магдаліны, святой велікамучаніцы Варвары і часціцы Святога і Жыватворнага Крыжа Гасподняга.
Рэліквіі былі дастаўленыя ў мінскую царкву святой Марыі Магдаліны, да якога выстраілася вялікая чарга вернікаў. У гэтым храме святыні прабудуць да раніцы 5 мая, пасля чаго іх плануецца перавезці ў Бабруйск, Магілёў, Віцебск і Гродна.
Прынясенне гэтых святынь у Беларусь адбылося па ініцыятыве брацтва ў гонар Свяціцеля Мікалая, архіепіскапа Мірлікійскага, Цудатворцы пры храме святой Марыі Магдаліны.