Прэзідэнт Еўракамісіі Жазэ Мануэл Барозу не паедзе ва Ўкраіну падчас чэмпіянату Еўропы па футболе з-за сітуацыі з экс-прэм'ерам Украіны Юліяй Цімашэнкай, перадае BBC.
«З таго, што адбываецца цяпер, ясна, што прэзідэнт на гэты момант не мае намеру ехаць ва Украіну ці ўдзельнічаць у мерапрыемствах ва Украіне», – заявіла прадстаўнік Еўракамісіі Пія Арнекільдэ-Хансэн.
Раней камісар ЕС у пытаннях юстыцыі Вівіян Рэдынг абвясціла пра тое, што не паедзе на цырымонію адкрыцця Еўра-2012, якая адбудзецца 8 чэрвеня.
Былы прэм'ер-міністр Украіны, якая адбывае зняволенне ў калоніі, паскардзілася на збіццё, якое, з яе словаў, адбылося 20 красавіка пры яе транспартаванні з калоніі ў лякарню. Улады Украіны адмаўляюць тое, што Цімашэнку сапраўды збілі.
0
0
0
0
0
0