Паводле неафіцыйнай інфармацыі сёньня ад 8‑й раніцы на менскім заводзе «Тэрмапласт» адбыўся стыхійны страйк рабочых. Яны пратэставалі супраць затрымкі заробкаў. У прыёмай дырэктара «Тэрмапласту» кажуць, што нічога пра гэта нічога ня ведаюць, астатнія тэлефоны заводу не адказваюць.
Прадпрыемства займаецца вытворчасьцю вырабаў з плястмасы. На ім задзейнічана каля 740 чалавек.