З 19 ліпеня 2012 года дзяржпошліна за атрыманне (абмен) вадзіцельскага пасведчання ў Беларусі складзе 200 тыс. рублёў, паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Міністэрства ўнутраных спраў.

У Беларусі кошт паслуг, што аказваюцца дзяржаўнымі органамі, у тым ліку і падраздзяленнямі ДАІ (выдача пасведчанняў кіроўцы, нумарных знакаў і інш), у асноўным залежыць ад базавай велічыні. Памеры дзяржпошлін рэгулююцца двума дакументамі: Падатковым кодэксам Рэспублікі Беларусь і указам №200 "Аб адміністрацыйных працэдурах, што ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян.

Новым Падатковым кодэксам, што ўступіў у дзеянне са студзеня, быў прадугледжаны памер дзяржпошліны за атрыманне (замену) вадзіцельскага пасведчання ў памеры 4 базавых велічынь 4. Паколькі цяпер адна базавая роўная -- 100 тыс., то у такім выпадку вадзіцельскае пасведчванне каштавала б 400 тыс.

З улікам гэтага МУС прапанавала Савету Міністраў знізіць памер дзяржпошліны на атрыманне (замену) вадзіцельскага пасведчання, што і было рэалізавана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?