Прынамсі 103 пасажыры загінулі, пасля таго як на рацэ Брахмапутра на паўночным усходзе Індыі пацярпеў крушэнне паром.

На перапоўненым судне маглі знаходзіцца не менш за 300 чалавек. Першапачаткова паведамлялася, што на двухпавярховым пароме, што плыў па рацэ ў індыйскім штаце Асам, знаходзілася 200-250 чалавек, пазней гэтая лічба была скарэктавана.

На цяперашні момант яшчэ 100 чалавек лічацца зніклымі без вестак,
больш за 100 пасажыраў ўдалося выратаваць.

Прадстаўнікі паліцыі заявілі, што інцыдэнт адбыўся ў аддаленым раёне Дубры падчас праліўнога дажджу і моцнага ветру.

Па іх словах, паром раскалоўся на дзве часткі. На ім пераважна былі жанчыны і дзеці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?