30 красавіка ў інтэрнэце з’явілася інфармацыя пра аварыю на МКАД, у якой загінулі два чалавекі, грамадзяне Азербайджана. Паведамлялася, што адзін з загінулых, Заур Ісмаілаў (1983 г.н.), быў чэмпіёнам Беларусі па барацьбе.

Варта адзначыць, што інфармацыі пра Заура Ісмаілава зусім вобмаль. На афіцыйным сайце Беларускай федэрацыі барацьбы яго няма ні ў якіх спісах. Не ведаюць пра яго і журналісты спартыўных выданняў.

Мы звярнуліся да дзюдаіста Націка Багірава, заслужанага майстра спорту Беларусі. Ён расказаў «НН», што Заур Ісмаілаў не быў чэмпіёнам Беларусі. Што гэта памылка, якую растыражавалі СМІ. «Я пакуль не ведаю падрабязнасці, але ён не быў чэмпіёнам Беларусі. Займаўся, так. Але чэмпіёнам не быў».

Націк Багіраў кажа, што на МКАД здарылася трагедыя і ён не разумее тых, хто зараз на форумах палівае брудам загінулых. «У аварыі можа загінуць любы, незалежна ад нацыянальнасці».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?