Выкармілі алігархі пацучка.
Медзвяпуты.
Прэзідэнт і прэм'ер. Дакладней, ужо прэм'ер і прэзідэнт.
Лукашэнка, якім яго бачыць Лапацін, як не з гэтага свету.
А гэта «Бэнлавія». Малюнак быў зроблены для беларускай газеты «Навінкі».
Жырыноўскі — расійскі палітык-папуліст.
Жалезны Фелікс.
Барон і мэтр савецка-расійскай кінарэжысуры Мікіта Міхалкоў.
2-метровага алігарха з Расіі адразу заўважылі на гарналыжным курорце ў Куршэвэлі.
За рулём «Бэнтлі» у расейскай глыбінцы.
Выстава карыкатурыста Лапаціна ў зоне.
26 красавіка ў Петрапаўлаўску-Камчацкім — горадзе на крайнім усходзе Расіі — адкрылася выстава 34-гадовага мастака-карыкатурыста Дзяніса Лапаціна. Перад адкрыццём Дзяніс выявіў, што з экспазіцыі знікла 6 прац, збольшага карыкатуры Мядзведзева і Пуціна. Знік і малюнак алігархаў з пацучком, у якім дырэктарка музея пазнала вядомага персанажа.
У красавіку 2011 года Дзяніс Лапацін паўдзельнічаў у сусветным конкурсе карыкатурыстаў у сацыяльнай сетцы Фэйсбук і адразу сарваў Гран-пры.
Пасля гэтага ў тым самым 2011-м ён стаў дыпламантам адразу двух буйных міжнародных конкурсаў карыкатуры — у Германіі й Партугаліі. Прычым партугальскі «World Press Cartoon» лічыцца самым прэстыжным у свеце форумам майстроў шаржу і карыкатуры. Раней ніхто з расейскіх мастакоў нічога на ім не выйграваў.
Дзяніс Лапацін нарадзіўся на Камчатцы. Між тым
адукацыю ён атрымаў у Мінску. Ён расказвае, што і ў Мінскім архітэктурна-будаўнічым тэхнікуме, і ў Беларускім універсітэце культуры яго ўвесь час папракалі, што ён займаецца чымсьці несур'ёзным.«А я з самага дзяцінства я малюю розныя смешныя малюнкі.
Усе лічылі, што гэта бздура, а вось класічнае маляванне, графіка — гэта тое, што трэба. Гэта значыць, пастаянна мне забаранялі, і ў дзіцячай мастацкай школе таксама».
У Мінску Лапацін супрацоўнічаў з анархісцкім беларускамоўным выданнем «Навінкі».
Дзяніс пачаў публікавацца ў камчацкіх газетах у 2002 годзе, пасля таго як вярнуўся з вучобы з Беларусі.
Гэты цыбаты юнак з адкрытым і сціплым позіркам хутка заваяваў сэрцы чытачоў.Камчацкія чытачы чакалі кожны нумар газеты, каб убачыць чарговую карыкатуру Дзяніса.
Малюе Дзяніс на паперы, не на камп’ютары. Аўтарытэтамі ў сваім жанры ён называе амерыканца Джэйсана Сэйлера, швейцарца Альбера Русо, немцаў Себаст’яна Кругера, Курта Джонса, ангельцаў Пола Нойза і Родні Пайка, кітайца Жу Цзі Цзуна, канадку Дамініку Фільдэрт. Лапацін малюе інтэлектуальныя карыкатуры, вострасацыяльныя, крытычныя — не хіханькі-хаханькі.