Яе вызвалілі з турмы на Акрэсціна ўвечары 30 красавіка. Супрацоўнікі міліцыі затрымалі дзяўчыну 20 красавіка па дарозе ў краму і адразу ж адвезлі ў Маскоўскі РУУС. 21 красавіка суддзя Таццяна Мотыль дала актывістцы 10 сутак арышту.
«Падчас арышту з маёй кватэры зніклі ноутбук дыктафон і флэш-карткі з тэлефона і фотаапарата.
Ключы ад кватэры былі толькі ў мяне, і іх у мяне забралі ў пастарунку пасля затрымання.Гаспадар кватэры знаходзіцца ў Нямеччыне. Ніякіх слядоў узлому кватэры няма, аднак мае рэчы былі вываленыя на падлогу, перастаўленыя кнігі. Я збіраюся падаць заяву пра рабаваньне кватэры», — сказала Наста Шулейка.
Каментары